Апошнія
абнаўленьні :
Алесь
Пушкін
(Праграма
Аляксандры Дынько з цыклю "Бацькі і дзеці незалежнасьці"
на Радыё
Свабода)
Алесь
Пушкін — эпатажны пэрформэр зь вёскі Бобр, заўсёдны ўдзельнік
замежных выставаў нонканфармісцкага мастацтва зь Беларусі, аўтар сэрыі
партрэтаў дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Але найбольш вядомыя
ягоныя мастацкія акцыі, прымеркаваныя да важных палітычных нагодаў
— ці гэта ўгодкі БНР, ці пратэст супраць разбурэньня
гістарычных будынкаў Горадні.
Шлях амаль кожнага такога мастацкага праекту строга ідзе ад кропкі А ў
кропку Б. Напрыклад, у кропцы А Алесь цягне тачку гною да адміністрацыі
прэзыдэнта. У кропцы Б — Алесь са скручанымі за сьпінаю
рукамі ляжыць на газоне ў атачэньні "добразычлівых" беларускіх
міліцыянтаў. Падаецца, што такім жа мастацкім праектам ён зрабіў і
жыцьцё — сваё і сваіх блізкіх..
...
Глядзець
цалкам на сайце Радыё Свабода
Спампаваць
ды слухаць
|
|
“Жыцьцё
ёсьць няспынны мастацкі працэс”
(Гутарка
Галіны Дубянецкай з Алесем Пушкіным,
часопіс
”Дзеяслоў” №1(32)/студзень-люты/2008)
Хочаш
уведаць мастака – убач ягоныя творы. Толькі ў выпадку Алеся
Пушкіна гэтага будзе –надта ж! – недастаткова.
(Прынамсі, калі маюцца на ўвазе творы ўласнага жывапісу). Каб атрымаць
ўяўленьне пра гэтага мастака, варта было прысутнічаць у аршанскім
пастарунку ў дзень апошніх угодкаў Аршанскае бітвы, дзе Аляксандр
Несяргеевіч сарваў, патаптаў і выкінуў у вакно дзяржсьцяг БССР з
пастарункавага інтэр’еру, а ў пратаколе напісаў, што зрабіў
гэта сьвядома. Дзеля ”зьмякчальных акалічнасьцяў”,
- а менавіта дваіх дзетак-малалетак ды колішняе службы ў Афгане, -
атрымаў за свой перфоманс 10 сутак зьняволеньня, якія і адседзеў.
”Адседжваць суткі” за свае акцыі – а
часам нават адно за здольнасьць да акцыяў – Алесю даводзіцца
рэгулярна, не радзей за адзін раз на год. Ён мастак у нон-канфармізьме
й нон-камфарміст у мастацтве. Ягоныя перфомансы заўсёды маюць кшталт
сімвалічных дзеяў, і з таго, што ўчыніў Пушкін, можна меркаваць і
рабіць высновы пра сёняшні стан грамадства.
...
Глядзець
цалкам
|
|
Прасьпект
Пушкіна
(часопіс
”Дзеяслоў” № 4, чэрвень 2003)
Ёсць
у Менску і помнік Пушкіну, і прасьпект Пушкіна. А ёсьць яшчэ ў Беларусі
і жывы Пушкін – асоба, ня менш вядомая ў народзе беларускім,
чым ягоны расейскі цёзка.
Мабыць, бацькі нашага героя былі людзьмі неабыякавымі да культуры
ўвогуле і да літаратуры ў прыватнасці, бо назвалі сына Аляксандрам.
Дзеля суцэльнага падабенства трэба, кааб яшчэ і бацькабыў Сяргеем. Але
бацька ў нашага Аляксандра – Мікалай. Сам жа Аляксандр, цяпер
больш вядомы як Алесь, супраць свайго расейскага цёзкі нічога ня мае.
Болей за тое: ён любіць шакаваць мясцовае прарасейскае чынавенства ды
іншых русафілаў гістарычным парадоксам – “Аляксандр
Пушкін – беларускі нацыяналіст”. Ён –
чалавек-правакацыя, ідэалагічная дыверсія. А пасьля таго, як у 1999
годзе, прабіўшыся праз тры лініі аховы, Алесь здзейсьніўперфоманс на
прыступках рэзідэнцыі прэзідэнта, уся беларуская міліцыя пры слове
“Пушкін!” уздрыгвае, як зенітчык пры сігнале
паветранай трывогі.
...
Глядзець
цалкам
|
|
Апісанне
праведзеных работ у касцёлах і цэрквах Беларусі
Апісанне
праведзеных работ, прадстаўленых для атрымання сэртыфікату Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай
спадчыны і рэстаўрацыі.
Мной, Аляксандрам Пушкіным, 1965 г.н., сябрам Саюза Мастакоў Беларусі,
праведзеныя наступныя працы ў касцёлах і цэрквах Беларусі:
1) З 1992 па 1996 г.г., працаваў над рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй
насценнага жывапісу Магілеўскага Архікатэдральнага касцёла ў складзе
спецыялістаў Беларускай Каталіцкай Грамады.
За гэты час ачышчана ад алейнай зафарбоўкі, прамыта, адрэстаўравана і
замацавана каля 2,500 м2 насценнага жывапісу ХVІІІ-ХІХ ст.ст., зроблены
копіі ў натуральны памер вызначаных фрагментаў, створаны праект
рэканструкцыі насценнага жывапісу капліц, нэфаў, прэзбітэрыя і
нартэксаў, базаў калон касцёла. Напісаныя новыя рэканструкцыі фрэсак у
капліцы Святога Антонія Падуанскага (левая) і Святога Язэпа...
Глядзець
цалкам
|
|
Судзімасьці
Алеся Пушкіна
Вось
ўжо на працягу больш як 20 год дзяржава перасьледуе і карае мастака за
іншадумства і сьвядомую беларускую пазыцыю. Зачыняліся выставы,
здымаліся з вытворчасьці дэкарацыі да тэатральнай пастаноўкі
”Палкоўніку ніхто не піша” па Г.Маркесу, але
найбольш
судзілі за перфомансы...
Глядзець
цалкам
|
|
Ales
Pushkin - An Introduction
Kalmar
Konstmuseum is proud to be able to present the first solo exhibition in
Sweden of the work of artist Ales Pushkin (b. 1965) from Belarus.
Pushkin is known to Swedes through the film Belarusian Waltz. The film
gives a good overview of the artist’s work as a whole.
Belarus is
often called the last dictatorship in Europe, ruled by Alexander
Lukashenko since 1994 amidst a strong personality cult. The media are
strictly controlled, protest against the regime is dangerous, and
opposition figures risk a variety of forms of repression by
authorities, including prison. Some critics of the regime have even
disappeared. Under conditions such as these, art—and
artists—take on a different role than in a more democratic
society where art is supported by an institutionalized system. The
political situation in Belarus makes it difficult to show art that is
critical in any way to contemporary society.
Глядзець
цалкам - view all.
|
|
Перфоманс
да 90-х угодкау БНР у мястэчку Бобр 25-27 сакавіка 2008 году
Удзельнікі:
АРТЫСТ, ЖОНКА, МІКОЛКА,
МАРЫЛЬКА, УЧАСТКОВЫ, МЕШКАНЦЫ МЯСТЭЧКА, СУДДЗЯ ВОЛЬГА ВАСІЛЕУНА ХОМА
Перфоманс удалося зладзіць толькі 27 сакавіка, бо два дні хата Пушкіна
была блакавана міліцыяй. Зараз мастак чакае павесткі ў суд.
Глядзець цалкам. |
|
Адкрыты
плянэр "Мастакі супраць разбурэння Гародні"
(газета "Наша
слова")
У Гародні у
межах кампаніі па абароне
гістарычнай часткі горада адбудзецца плянэр-акцыя "Мастакі супраць
разбурэння гародні".
Да грамадзянскай кампаніі "Выратуем Гародню" далучаюцца беларускія
замежныя і мастакі. У нядзелю 10 чэрвеняў Гародні адбудзецца адкрыты
мастацкі плянэр-акцыя "Мастакі супраць разбурэння Гародні".
Чытаць цалкам. |
 |
Алесь
Пушкін: “Пасядзіш у адной камэры з п’яніцамі
— як пасьля пісаць абразы?”
Міхась
Скобла, Менск Новая перадача сэрыі
“Вольная студыя”.
Нядаўна ў
Пінску быў створаны дзяржаўны
Палескі драматычны тэатар. На жаль, у ягоным сёньняшнім рэпэртуары няма
ніводнай беларускамоўнай п’есы. Сытуацыю спадзяецца выправіць
мастак Алесь Пушкін, які запрошаны ў тэатар сцэнографам. Ён марыць пра
пастаноўку на пінскай сцэне “Пінскай шляхты”, якая
магла б стаць візытоўкай Палескага драматычнага.
Чытаць цалкам. |
Алесь
Пушкін: “Уладзе сорамна за свае дзеяньні"
“Беларускія
спатканьні” ў
Варшаве
8 сакавіка
2004 г. была зафарбаваная фрэска
"Судны
дзень" у Бобрскай царкве Сьв. Міколы. Гэта здарылася ў выніку паказу
сёмага сакавіка сюжэта пра Бобрскую царкву і абставіны напісаньня гэтай
фрэскі ў праграме РТР-Весті.
 |
|
 |
|
Каб
пабачыць відэазапіс, націснуць
па выяве
зьверху.
|
Так зараз выглядае
фрэска.
(націснуць,
каб павялічыцьь) |
"
Пасля
зафарбоўкі фрэскі - 28 мая 2005 Мітрапаліт Філарэт асвяціў царкву"
|
|
|