/ бел /
/ рус /
/ eng /
Біяграфія і крытыка
Галерэя
Росьпісы
Пэрформансы
Новае
Замовы
Кантакты
Артыкул мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі "Лідэр новага мастацтва". Алесь Пушкін - легендарная асоба сярод пакаленьня маладых творцаў Беларусі. Ён абраў сабе цярністы шлях адкрыцьця ў мастацтве праўды, якую не так лёгка казаць, за якую трэба пакутваць. Але гэтая праўда зьвязана з сумленьнем, з пачуцьцём адказнасьці інтэлігента за свой народ, за родную нашу зямельку-пакутніцу. А яна вартая найвялікшых ахвяраваньняў. I прыклад А.Пушкіна - гэта прыклад ахвярніцтва. Шчырага, мужнага, непадкупнага. Ён заваяваў права быць сярод першых адраджэнцаў роднай культуры, бо першым з моладзі паспытаў грубыя фізічныя зьдзекі цемрашальскіх паслугачоў і маральныя абразы розных бессаромных пісак, здольных запусьціць у масавую сьвядомасьць самую брудную ідэалагічную атруту. Яго маральны дух і гуманістычныя маральныя сродкі аказаліся мацнейшымі за прыгнёт "інквізітараў", якія так жадалі вяршыць над ім судзілішча. Алесь Пушкін - мастак, якому па сілах любыя тэмы і новыя задачы. Ён раскрыўся як адораная асоба, што жывіцца няўміручым духам нацыянальнай культуры, вельмі рана, яшчэ ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчаму мастацтву, дзе рос як творца не па днях, а па гадзінах, апярэджваючы не толькі аднагодкаў, але і старэйшых калегаў. Ён спалучаў у сваёй творчасьці рысы высокага прафесіяналізму, духоўнай шчырасьці і няўтольнай прагі наватарства. Пра гэта засьведчылі яго творы на рэспубліканскіх выставах, яго хэпенінг у гонар 71-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі, які стаў мастацкай і палітычнай сенсацыяй, і яго не менш сенсацыйная дыпломная работа. Гэтая размалёўка "Парнат", зробленая ў рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчаму мастацтву і прысвечана гісторыі беларускай культуры. Яна адзінадушна прызнана высокім дасягненьнем сучаснага беларускага манументальнага мастацтва. Малады мастак набраў патрэбную вышьшю, расправіўшы крылы. Мы чакаем кожнага яго твора як новай праўды, новага адкрыцьця, якое апярэджвае грамадскія і культурныя перамены. Яму можна верыць, бо мастак яшчэ ніколі не зманіў, не пацягнуўся да лёгкага хлеба, не збіраецца супакоіцца пад гукі фанфараў. Яго першая персанальная выстава - згустак накіпелых праблем грамадства, клопатаў, трывог, спадзяваньняў, якія толькі мастацтва можа выказаць і выявіць іх сутнасьць. Але іх вырашэнне павінна адбывацца ў новых мастацкіх сродках выразу. Тут мы бачым сынтэтычнае спалучэньне вядомых і яшчэ не вядомых нашаму гледачу прыёмаў, якія найбольш аголена і праўдзіва даносяць да кожнага сутнасьць узнятых мастаком складаных праблем. Яго выстава артэфактаў у шырокім.кантэксьце новага дэкляратыўнага мастацтва, якое нарадзілася ў апошнія гады на хвалі культурнага і палітычнага адраджэньня, уключае ў сябе творы жывапісу, інсталяцыі, фотадакумэнты, відэамастацтва, пэрфомансу, плакатнай графікі і іншых галін сучаснага мастацтва. Выстава прысьвечана адзначэньню 73-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Няхай гэтая выстава мастака з палымяным сумленьнем, высакароднай верай у сваю ахвярніцкую місію будзе данінай гэтаму сьвяту і новай мастацкай сенсацыяй, якая яшчэ больш паскорыць працэсы духоўнага адраджэньня беларускай нацыі і яе культуры. Сакавік 1990-1991 г.г
www.pushkin.by©
Шпаклевка
блоки керамические поризованные
сайдинги. ; ochag.by где
купить камин
для дома? ;
a Цена руб мИЛАНО модульная мебель, многие предметы модульной мебели для гостиной /a .