|
Самае шчырае з мастацтваў
...
Нацыянальныя матывы прысутнічалі і ў пэрформансе Алеся Пушкіна,
які прайшоў за горадам, каля вёскі Строчыцы. Паводле словаў
аўтара, будучыня нашай краіны залежыць не ад палітыкаў, а
ад Бога - яму Алесь і адрасаваў сваю мэдытацыю над гарачым
попелам ад вогнішча. Пушкін (увесь у белым) запаліў дзесяць
укапаных у зямлю сьвечак і лёг сьпіною на чырвоныя зубцы бараны.
Ляжаць было балюча, але мастак глядзеў на сонца і маліўся,
каб Беларусь засталася на палітычнай мапе сьвету. З цяжкасьцю
падняўся, дастаў з чыгунка вяроўку, прыматаў яе да шыі, рамёнаў
ды поясу, другі канец замацаваў да бараны, якую перагарнуў
зуб'ямі уніз. Асыстэнт, пакуль Пушкін цягаў барану па гарачым
мусцы вогнішча, разгарнуў харугву з надпісам "Божа, барані
Беларусь!". Мастак прадстаўляў сябе сейбітам, які акультурвае
зямлю, аддзяляе зерне ад плевелаў. Потым зноў лёг на барану
і зноў маліўся. Нарэшце падняўся, зьняў з сябе вяроўку і паклаў
яе да чорнага чыгунка, пад крышку з адбіткам ягонай нагі.
...
паводле Юрася
Барысевіча,
БДГ,
17.09.02
|