• уваход да галерэі
• тэксты
• карціны

• пэрфомансы
• росьпісы царквы
• росьпісы касьцёла

АЛЕСЬ ПУШКІН. АЎТАБІЯГРАФІЯ.

Алесь ПушкінУ 1978 годзе паступіў у Рэспубліканскую школу - інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.О.Ахрэмчыка. Вучыўся у П.П.Шарыпы да 1983года, у 1983 годзе паступіў на 1 курс манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага Дзяржаўнага Тэатральна-Мастацкага інстытута. (Цяпер Беларуская Акадэмія мастацтваў) Яшчэ быўшы ў школе, у 1982 годзе ўдзельнічаў у стыхійных выступленьнях вучняў супраць самаўпраўства адмінісрацыі (састаўлялі петыцыі, патрабаваньні адміністрацыі,аб'яўлялі галадоўкі і г.д., але за межы школы гэта інфармацыя не выходзіла). У1984 годзе прызваны, пасьля заканчэньня 1 курса, у Савецкую Армію, служыў у 40 Арміі, у Аўганістане, у1986 годзе дэмабілізаваўся і аднавіўся на 2 курс БДТМІ. У 1988 годзе ўдзельнічаў у студэнцкім руху (2 Вольны Сойм Маладзёжных Беларускіх Cуполак, Вільня; Дзяды - 88). 25 сакавіка 1989 года заарганізаваў першы перфомэнс - сьвяткаваньне 71-х угодак БНР, тым самым распачаўшы сац-арт у Беларускім мастацтве. Тады ж і напісаў маніфест сац-арту. Першыя выставы і перфомансы ў сьценах БДТМ. Арышт на 15 сутак, узбуджэньне крымінальнай справы і сьледзтва па сьвяткаваньню Дня Волі. 14-21 ліпеня 2989 года - Менскі гарадскі суд (судьдзя - Чамрукоў) прыгаварыў мяне за гэты ўчынак да 2-х год умоўна зь пяцігадовым паражэньнем у правох. Адбываў пакараньне вучачыся ў БДТМІ. У 1990 годзе расьпісваю фае Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўлнчаму мастацтву імя Ахрэмчыка. Гэта мая дыпломная работа. Пасьля яе абароны выбіраю накіраваньне ў Віцебск, на працу. 25 сакавіка 1991г. першая персанальная выстава артэфактаў дэкаратыўнага мастацтва (сац-арту) у Віцебску. (Выставачная зала АНМЦ Народнай творчасьці, вул. Леніна, 18). Ей папярэднічалі перфомансы сац-арту: "7 лістапада", "Віцебск за кратамі","Вясна", "Вольнасьць", "Каханьне".(Спасылкі на дакуманты, якія захоўваюцца ў "Архіве Найноўшай Гісторыі" БГФ "Наша Ніва"). Гэта выстава была першым новым крокам у постсавецкім мастацтве Віцебска. Упершыню сац-арт з'явіўся ў Віцебску разам з Перабудовай, Галоснасьцю, Дэмакратыяя -- рэалямі таго часу. Гэтая ж выстава ў поўным складзе была перавезена ў Гародню, дзякуючы намаганьням майго першага куратара-мастацтвазнаўцы, арганізатара гэтай выставы, спадарыні Ларысы Міхневіч, якая на той час была старшынёй Віцебскага Фонда Культуры. Але, у Гародні, дырэктар Гісторыка-архіялагічнага музея Алена Андрэеўна Салаўёва ўзяла на сябе адказнасьць за закрыцьцё выставы і недапушчэньня паказа яе гарадзенцам, бо я не падпарадкаваўся патрабаваньням цэнзараў з абкаму КПСС зьняць некаторыя ўжо разьвешаныя працы і інсталяцыі. Таму, 6 чэрвеня 1991г. у Гародні выстава так і не адчынілася. Я вымушаны быў перавезьці карціны ў Менск. Падчас путчу 1991 года (20 жніўня) я вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг над ратушай горада Віцебска. А пасьля прызнаньня дзяржаўнай сімволікі "Пагоня" і Абвяшчэньня Дзяржаўнай незалежнасьці Беларусьсю абвясьціў аб заканчэньні свайго творчага перыяда "Сац-арту", альбо "Дыкляратыўнага мастацтва" (1988 - 1991 г.г.).З 1992 года, у скалдзе Мастацкай-Майстэрні Беларускай Каталіцкай Грамады, удзельнічаў у рэстаўрацыі і рэканструкцыі насьценнага жывапісу Магілёўскага Катэдральнага касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Там жа напісаны мной фрэскі: "Сьвятая Цэцылія, патронка Музыкі і Сьпеваў","Сьвяты Арханёл Міхаіл, заступнік зямлі Беларускай","Сьвяты Антоні Падуанскі","Сьвяты апостал Іуда-Тадэўш","Глёрыя Кардыналу К.Сьвентаку". 25 сакавіка 1992 года, у Мінску, у Доме Літаратара адбылася мая другая персанальная выстава. 4-23 кастрычніка 1992 года адбылася мая персанальная выстава ў Магілёве, у выставачнай зале СМ па вул.Болдзіна, 4. Тым часам, у выніку дапамогі з Амерыкі, беларусаў-эмігрантаў, якіх заарганізаваў на гэта Сяржук Сакалоў-Воюш, была адкрата 23 сакавіка 1993 года. Першая прыватная Галерэя сучаснага мастацтва ў Віцебску "У Пушкіна". У першыню ў постсавецкім перыядзе мастацтва ў горадзе Віцебску з'явілася і аформілася, як з'ява-галерэя сучаснага постмадэрнізму ў жывапісе маладых Беларускіх мастакоў зПолацка, Гародні, Віцебска, тых творцаў канца 80-пачатку 90-х годоў, што вучыліся са мной у БДТМІ. За 1993-1995 г.г. было праведзена 8 значных выстаў жывапісу, графікі, скульптуры, сучаснай фатаграфіі, пластычнага перфоманса. Усё гэта рабілася на свае заробленыя сродкі, ні Міністэрства культуры, ні арганізацыі і фонды не падтрымалі галерэю. Яна была першай лабараторыяй-эксперыментам апошняга накірунку сучаснага мастацтва ў Віцебску і Беларусі. Куратары-мастацтвазнаўцы галерэі: Ларыса Міхневіч, Віцебск (1993-1994 г.г.), Міхал Баразна, Менск (1994-1996 г.г.). Пасьля перамогі ў выбарах 94 году А.Лукашэнкі, правядзеньне рэферэндумаў, адмены Канстытуцыі 1994 году і ўсталяваньня дэктатуры аўталітарнага прэзідэнцкага кіраваньня на Беларусі, на галерэі гэта не магло не адбіцца, яе дзейнасьць падверглася ідэалагічнай абструкцыі з боку гарадскіх выканаўчых улад. Прадчуваючы яе закрыцьцё, я даў згоду на правядзеньне ў памяшканьні галерэі 25-27 лістапада 1995 года 1 з'езда Беларускіх Нацыяналістаў. У выніку галерэя была зачынена пад матывіроўкай "парушэньне статута і немэтавае выкарыстаньне памяшканьня". 19 сьнежня 1995 года адбылася разьвітальная Прэс-канферэнцыя ў памяшканьні па вул.Суворава, 2 (трэці паверх) у Віцебску. Акцыі першай прыватнай галерэі Сучаснага Мастацтва ў Віцебску яшчэ праходзілі ў 95-96 г.г. у розных памяшканьнях у Віцебску ("Арт-Уно-Дзіскус", люты 1995г. "Арт-Прагноз"-96 - сакавік 96г.) але было бессэнсоўна нешта ладзіць у горадзе, дзе аддзел культуры аблвыканкама, адзел культуры гарвыканкама, г.з. афіцыйныя гарадскія чыноўнкі, улады - забаранялі праводзіць гэтыя мерапрыемствы, нацкоўвалі міліцыю на нас, забаранялі ці рэкамендавалі дырэктарам тых устаноў, дзе мы прасілі месца правядзеньня, гнаць нас і г.д. Адбывалася дзяржаўная дэскрымінацыя ўсяго беларускага, а насаджалася усё "славянскае". Да таго ж будынак, дзе мясьцілася мая майстэрня (вул.Крылова, 7. Былая Аляксандраўская Гімназія) быў аддадзены Віцебскай Епархіі і Ўладыка Віцебскі і Аршанскі, епіскап РПЦ Дзьмітрый праз свайго служку - айца Анатолія Рабкіна вядома ж, расейца, -- загадаў мне вызваліць памяшканьне, якое там, на вул.Крылова,7, у гэтым будынку, у мяне было 3 гады, з 1993 году. Віцебскае абласное ўпраўленьне арганізацыі Саюза Мастакоў Беларусі мне майстэрню не выдзяляла, хоць стаю я на чарзе з 1991 году, калі і ўступіў у Саюз Мастакоў Беларусі. Таму 1 траўня 1997 года я канчаткова пакінуў Віцебск, бо быў змушаны выехаць разам з карцінамі і зборам галерэі ў мястэчка Бобр, на радзіму. Апошняя мая выстава ў Віцебску "Біяграфія" адбылася ў лютым 97 года, у эстэтычным цэнтры "Маладзік". У мястэчку Бобр зь лета 1995 года я распісваў новаадбудаваную царкву Сьв. Мікалая-Цудатворца. За леты 96, 97г.г. я закончыў росьпіс царквы. Гэта мой апошні буйны манументальны твор. У жніўні я абвянчаўся там, і жыву разам з жонкай у мястэчку Бобр, у сваім не вялікім доміку. 11-26 сакавіка ў Воршы, у гарадской выставачнай зале прайшла мая тэматычная выстава жывапісу, графікі, сцэнаграфіі, да гэтага яшчэ забароненай ў1996 годзе ў Віцебске, Ірынай Бабенка, дырэктарам філармоніі. Першы вопыт працы па афармленьню сьпектакля ў мяне быў у 1993-1994 г. г., калі ў Беларускім Драматычным тэатры імя Я.Коласа ў Віцебску разам з рэжысёрам В.Масьлюком мы ставілі У.Шэкспіра "Кароль Лір" (прэм'ера 17 красавіка 1994 г.). Другі сьпектакль "Фрэкен Юлію" Аўгуста Стрындберга я аформіў у тым жа тэатры 1997 годзе, ( рэжысёр А.Грышкевіч, прым'ера 21 сьнежня 1997 г.). Афармляў сцэну і касьцюмы 7 Міжнароднага фестываля сучаснай харэаграфіі ў Віцебску ў 1994 годзе. Так сама аформіў кнігі паэзіі Міраславы Лукшы (Беласток 1994г.) і Людмілы Сіманёнак (Віцебск, 1997г.), Славаміра Адамовіча "Плавільшчыкі расы" (нязьдзейсьнена), А.Мельнікава "Выжывае падлейшы". У Рэспубліканскіх выставах удзельнічаю з 1986 года. Удзельнічаў у міжнародных выставах (Масква, Нямеччына), працы ў ДММ Беларусі, Гістарычна-архітэктурнага музея Полацка, гарадскіх музеяў Воршы, у прыватных зборах Расіі, Беларусі, Нямеччыны, Латвіі. Па паліычных поглядах і перакананьнях належу да партыі БНФ "Адраджэньне" (білет № 4214 выдадзены 16.01.1998г.). 1982 - 1996 гг.

галерэя карцінаў

росьпісы царквы

росьпісы касьцёла

Пэрфомансы

да ўвахода ў галерэю



Вернуцца на галоўную старонку
Котлы protherm настенные. Котлы отопления Protherm.|Только здесь вы найдете сенсационные фото Майли Сайрус.|сауна хамам