| Ю. Борисевич "ПУШКИН, ПОТОМОК ВИКИНГОВ…" (по-русски)
Артыкул
мастацтвазнаўцы Юрася Барысевіча "Ільвінае сэрца".
Пушкіна вельмі любяць жанчыны і вельмі
ня любяць улады. Жанчыны любяць Алеся за тое, што тактоўны і гаспадарлівы,
дасьціпны і вынаходлівы, любяць за рамантычны арэол (нават у натоўпе здалёк
відаць шырокі капялюх мастака з фазанавым пяром) і за тое, што не жывае
тытуню і гарэлкі (аргумэнт, вядома, спрэчны). Але ўсё ж галоўны сакрэт
абаяльнасьці Пушкіна найбольш трапна сфармулявала мая маці: "Алесь
- з тых людзей, на якіх трымаецца сьвет". Мне да спадобы гэты вобраз
мастака як метафізычнага атлету, трох сланоў у адной асобе.
Сьвет трымаецца на тым, хто сам трымаецца за яго. Пушкін - рэаліст у вышэйшым
сэнсе гэтага слова. Ён не наракае на лёс, не хаваецца ў нірвану чорных
квадратаў альбо ў сувэнірнае мастацтва, каб перачакаць нашэсьце шклоўскіх
барбараў, а ўжо патом рабіць штосьці ад шчырага сэрца. Гэта адзін зь нямногіх
мастакоў у нашым "згубленым" пакаленьні, які жыве ўсур'ёз, жыве
ва ўсю глыбіню душы паўсюль, куды б яго ні закінула карма.
Паводле натуры Алесь - вечны нацыяналіст. Калі б нарадзіўся ў іншую эпоху
альбо ў іншай краіне - рабіў бы штосьці адэкватнае абставінам, каб праславіць
сваю новую радзіму. Калі б нарадзіўся расейцам - стаўся б вялікадзяржаўным
шавіністам, калі б нарадзіўся гэбраям - маляваў бы перамогу Давіда над
Галіяфам арабскага сьвету. Патрыётамі былі ёсе клясыкі, на якіх Пушкін
арыентуецца ў сваёй манумэнтальнай творчасьці (гэта, найперш, італьянцы
ад Рафаэля да Т'епала і Джакома Манцу). Ня менш паўплывала на яго і служба
ў Аўганістане. Алесю пашчасьціла нікога там не забіць, ён даглядаў гэлікоптары
(мабыць, таму Алесь потым скарыстаў разьбіты гэлікоптэр у сцэнаграфіі
спэктаклю "Кароль Лір" Віцебскага драматычнага тэатру), але
ўсё ж пачуцьця віны перад аўганскім народам хапіла, каб узьненавідзець
канаючую імпэрыю і адмовіцца ад дзяржаўных узнагародаў.
Я служыў у войску ў тыя самыя гады, што і Пушкін (1984-86). На Каўказе,
дзе я служыў, тады яшчэ не стралялі, але ўсё адно падалося, што трапіў
на іншую плянэту. Тагачаснае савецкае войска, дзе маладога салдата магло
абараніць ад свавольства "дзядоў" альбо іншапляменьнікаў толькі
заступніцтва землякоў, ператварылася ў кузьню нацыяналізму (найбольш салідарнымі
былі, вядома, хлопцы з паўднёвай крывёю - казакі і горцы). Ледзь ня першае
пытаньне, зь якога пачыналі размову незнаёмыя салдаты, было: "Ты
хто паводле нацыі?".Менавіта ў тыя гады разам з гарбачоўскай "перабудоваю"
пачаўся распад СССР, газэты сталі навыперадкі выкрываць злачынствы бальшавіцкага
рэжыму, моладзь падзялілася на сэкты "ннефармалаў", выбухнуў
Чарнобыль... Мы вярнуліся са службы ня ў тое жыцьцё, зь якоганас забралі
ў войска. Памятаю, шмат месяцаў я ня мог чытаць кнігі і спакойна слухаць
лекцыі ў інстытуце: мне здавалася, што ўсе "гаспадары думак"
- пісьменьнікі, выкладчыкі, палітыкі - альбо хлусяць, альбо памыляюцца.
Напэўна, тое самае адчуваў і Алесь, якому давялося вучыцца маляваць наноў
ледзь не з нуля.
Бальшыня нашых раўналеткаў па вяртаньні з войску страціла сэнс жыцьця.
Давялося шукаць яго самім - у рэлігіі, грошах, палітычнай барацьбе альбо
ў каханьні і дзецях. Пушкін знайшоў сябе ў палітычным мастацтве. Свой
тагачасны стыль Алесь называе "беларускім соц-артам". Легальныя
творы мастацтва тады мусілі мець "нацыянальную форму і сацыялістычны
зьмест". Пушкін вынайшаў цалкам супрацьлеглае соцрэалізму эстэтычнае
рэчышча: нацыяналістычны зьмест, паяднаны з постмадэрноваю формай.
Дарэчы, на вайну Алесь мог і ня трапіць: дастаткова было сказаць на перасыльным
пункце, што вучыўся ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (нас прызвалі пасьля
першага курсу) на мастака, і мог бы спакойна служыць пісарам пры якім-небудзь
штабе. Пушкін выдатна разумеў гэта, але хавацца ад небясьпекі за чужымі
сьпінамі - не ў ягоным характары. Ён азваўся акторам - і, па вялікім рахунку,
ня схлусіў, бо ўжо празь некалькі гадоў стаўся найбольш вядомым беларускім
пэрформэрам (апрэч таго, сваёй галоўнай заганаю Алесь лічыць тыпова акторскую
рысу - нястомны язык).
Некаторыя калегі называюць пэрфомансы пушкіна занадтаэпатажнымі і дэкляратыўнымі:
маўляў, пэрфоманс - мастацтва супэрэлітарнае, ягоная ідэя павінна заставацца
няўцямнаю ня толькі для публікі, але і для самаго аўтара. Алесь згодны,
што яго вулічныя акцыі эстэтычна ня надта дасканалыя. Але гэта для яго
не галоўнае: ён паказвае людзям не абстрактныя праблемы абстрактнага сьвету,
а цалкам рэальны боль сваёй душы - боль за радзіму, што тры стагодзьдзі
курчыцца "пад расейскімі ботамі" (назва адной зь ягоных карцінаў).
Зрэшты, ельга сказаць, што Пушкін абраў імідж дысыдэнта і скандаліста,
кіруючыся аднымі эмоцыямі. (алесь нарадзіўся пад знакам Ільва ў год Зьмяі
(1965) і датычна свайго характару інтэрпрэтуе гэта так: "Дурны-дурны,
але хітры!". Вялікае сэрца і цьвярозы разьлік - вельмі плённае спалучэньне
для ўсялякай творчасьці. Шкада, што многім мастакам нестае альбо першага,
альбо другога.) Алесь распавядаў мне: "Калі я пачытаў Както, футурыстаў,
"Дзёньнік аднаго генія" Сальвадора Далі, дык зразумеў, што ціхенька
рабіць сваю справу недастаткова, каб дачакацца вядомасьці. У сьвеце -
тысячы таленавітых мастакоў, і таму для славы трэба, каб Бог дазволіў
табе самавыразіцца праз штосьці іншае апрача твайго рамяства - толькі
не праз тэрор ці разбурэньне сьвятыняў.
Я шукаў вялікую ідэю, якую можна было б кінуць у натоўп, і знайшоў яе
ў БНР. Праблема незалежнасьці Беларусі дагэтуль застаецца нявырашаная.
Я выбраў сваю, зямную ідэю, за якую можна пазмагацца, зь якой можна было
зрабіць бомбу - ня бомбу, "качку" - ня "качку", але
падставу для развагаў: думайце, людзі! У свой час, напэўна, так паўстала
хрысьціянства: прыйшоў на зямлю Хрыстос са сваёй ідэяй, яго закатавалі,
але ягоную ідэю падхапілі іншыя людзі, якія таксама потым прынялі пакутніцкую
сьмерць - і так разгойдаўся маятнік. Чым больш было рэпрэсыяў - тым далей
распаўсюджвалася новая вера. Тое, што адбылося 25 сакавіка 1989 года,
- гэта таксама першы штуршок маятніка. Дастаткова было зрабіць плякаты,
прайсьці зь імі 30 мэтраў і тым самым утварыць прэцэдэнт: далей маятнік
рушыў сам, бо ідэя (нарэўна, Бог мяне асяніў) была вартая."
Прэзэнтацыя беларускага соц-арту - гэпенінг "Дзень Беларускай Народнай
Рэспублікі" - адбыўся напярэдадні першых адносна свабодных выбараў
у Вярхоўны Савет СССР. Каб забясьпечыць максымальны рэзананс, Пушкін прайшоў
у гарадзкі выканкам і папярэдзіў улады, што рыхтые несанкцыянаваную антыўрадавую
маніфэстыцыю (гэтым прыёмам ён не аднойчы карыстаўся і пазьней). Падобным
жа чынам нашыя продкі-варагі колісь дасылалі непрыяцелю, каб дэмаралізаваць
яго, папярэджаньне: "Сьцеражыся, я іду!" (усе ведаюць пра балцкі
субстрат беларускага этнасу, але ня варта забываць і пра скандынаўскі
(рускі) супэрстрат).
Мабыць, не выпадкова было абранае і месца для акцыі: паміж Тэатральна-мастацкім
інстытутам і старым Домам друку, дзе тады месьціліся рэдакцыі цэнтральных
газэтаў. ("Выставаў і фэстываляў ладзіцца шмат, яшчэ больш лунае
ў паветры ідэяў, але бальшыня зь іх бясьследна зьнікае ў пясках часу.
70% усялякай справы - засьведчыць яе дакумэнтальна. Пакуль будзем штосьці
рабіць і не афармляць - застанемся ў гісторыі белаю плямай".) ужо
назаўтра ўсе дзяржаўныя газэты надрукавалі (вядома, з санкцыі ЦК КПБ)
падрабязны рэпартаж пра гэпенінг. Не абазнаныя ў сучасным матацтве, журналісты
назвалі невядомы ім жанр "гэпі-эндам", хоць насамрэч канец акцыі
быў далёка не шчасьлівы.
У бойцы зь міліцыяй, якая атрымала загад разагнаць маніфэстыцыю, адзін
с асыстэнтаў Пушкіна быў паранены, 21 удзельнік гэпенінгу быў затрыманы,
а сам мастак пасьля 15-дзённага арышту быў асуджаны да 2-х гадоў умоўнага
зьняволеньня і 5-гадовага абмежаваньня правоў. Не зважаючы на гэтыя рэпрэсіі,
зь інстытуту Алеся ня выключылі (і пасьля абароны дыплёму накіравалі працаваць
у Віцебск). Суд адбыўся толькі праз чатыры месяцы пасьля акцыі - і менавіта
ў гэты час кампартыя страціла рэальную ўладу ў імпэрыі, а зь ёю скончылася
і эпоха "вязьняў сумленьня".
Тым ня менш падчас гэпэнінгу Пушкін сапраўды моцна рызыкаваў, бо тады
яшчэ ўсё магло здарыцца.Ягоная акцыя была падзеяй ня столькі эстэтычнай,
колькі этычнай, была актам экзарцызму савецкага д'ябла зь цела псыхічна
хворай радзімы. Алесь думаў тады не пра мастацкую выкшталцонасьць гэпэнінгу,
а пра подзьвіг купкі людзей, якія ў 1968 годзе адважыліся выйсьці на Чырвоную
плошчу ў Маскве з патрабаваньнем свабоды Чэхаславаччыне. Побач зь перакрэсьленай
выяваю БССР-аўскага сьцягу Пушкін наклеіў гістарычны трыкалёр і напісаў:
"Досыць "сацыялістычнай", адродзім Народную Беларусь!".
Гэты плякат цяпер - сымбаль той эпохі: ён меў мільённыя наклады ў газэтах,
гэта рэч, якую "ўсе бачылі". Зь ягоным посьпехам можа параўнацца
хіба што агульны наклад у беларускім і замежным друку навагодняй паштоўкі
Артура Клінава з карыкатурна-парадным партрэтам Лукашэнкі (1997).
Некаторыя мастацтвазнаўцы, ангажаваныя ў справу нацыянальнага адрадджэньня,
лічаць лепшай беларускай карцінай канца XX стагодзьдзя твор "Зь мінуўшчыны"
(1989). Алесь выліў на палатно 300 мл уласнай крыві - яна сьцякла ручаінаю
з адбітку далоні. Бел-чырвона-белы сьцяг тады (як і цяпер) быў забаронены
ўладамі ледзь не фашыстоўская сымболіка, і Пушкін ахвяраваў сваю кроў
дзеля рэабілітацыі палітычна зьняволенага спалучэньня колераў. Мастак
нагадаў містычную лягенду, паводле якоў першаўзор трыкалёру быў накрэсьлены
крывёю параненага рыцара і прымусіў беларускае войска перамагчы ў бітве
- перамагчы ня толькі ворагаў, але і ўласную слабасьць. (Усе сьцягі пахнуць
крывёю, нават калі ў іх няма чырвонага колеру. Калі патрыёты цалуюць сьцяг
- яны залізваюць раны продкаў, што змагаліся за лепшую долю для сваёй
зямлі. Гэтак сама хрысьціяне залізваюць раны ўкрыжаванага Збаўцы, калі
цалуюць прыбітыя ногі ўкрыжаванага Езуса альбо прычашчаюцца віном Ягонай
крыві. Беларускі сьцяг можна было б назваць Тураўскаю плашчаніцай - па
аналёгіі з Турынскаю.)
Пушкін ледзь было не пераўтварыў сваё цела і ў другі нацыянальны сымбаль
- герб "Пагоню". Алесь плянаваў праехаць конна па Ленінскім
прасьпекце на чале чарговай антыўрадавай дэманстрацыі, нерухома трымаючы
над галавою рыцарскі меч. Ён ужо быў дамовіўся пазычыць каня ў адным з
калгасаў пад Менскам і даспех свайго памеру знайшоў, але пра гэты праект
даведаліся ўлады і напярэдадні акцыі строга забаранілі калгасу пазычаць
Пушкіну коні. Крыху пазьней Алесь часткова рэалізаваў тую мару ў Віцебску:
праехаў па цэнтральнай вуліцы на восьліку - бяз зброі, але з аркестрам
(ад міліцыі мастака абараніў натоўп дзяўчатаў.)
У Віцебску, беларускім прадмесьці расейскага Пецярбургу, Пушкін адразу
стаўся энэргеттычным цэнтрам неафіцыйнага мастацтва і зубным болем для
чынавенства. Пералічу назвы некаторых ягоных пэрфомансаў: "7 лістапада"
(Алесь меркаваў каранаваць бюсты Маркса і Леніна перад абкомам КПБ вянкамі
з калючага дроту, але быў затрыманы міліцыяй), "Віцебск за кратамі",
"Вясна", "Вольнасьць", "Каханьне". Бадай,
айбольш небясьпечным зь іх быў пэрфоманс, прысьвечаны памяці сьвятога
Язафата, забітага віцяблянамі ў XVII стагодзьдзі перад будынкам, дзе Пушкін
зьняў сабе майстэрню. Алесь басанож, у адной доўгай кашулі з прывязанымі
да яе камянямі прайшоў па першым сьнезе праз старыя кварталы Віцебску
да Дзьвіны, у хвалі якой узбунтаваныя месьцічы кінулі цела свайго біскупа,
лёг у лодку зь вялікім палаючым крыжам і сплыў, пакінуўшы вёслы на беразе,
у туман. Духавы аркестар іграў пахавальны марш. Толькі цуд і малітвы не
далі Пушкіну зьмёрзнуць да сьмерці і празь некалькі кілямэтраўпрывялі
лодку да берагу. На шляху да Дзьвіны віцябляне вылілі на мастака ўсе свае
эмоцыі - тры вядры ільдзяной вады (чорнай, чырвонай і белай).
Яшчэ ў 1991 г. Пушкін наладзіў першую ў Віцебску выставу соц-арту "Артэфакты
Дэкляратыўнага мастацтва", дзе экспанаваліся відэазапісы ягоных пэрфомансаў,
плякаты, карціны, інсталяцыі.Прыгадаецца дыптых "Адзеньне Беларусі
народнай" і "Адзеньне Беларусі сацыялістычнай". Першая
частка - маляўнічы народны строй з музэю, другая - пудзіла тыповага калгасьніка
ў ватоўцы. Калі выстава экспанавалася ў менскім Доме літаратара, да гэтай
пары далучыўся голы манэкен з наклеенымі дзе-нідзе дробнымі грашыма і
талёнамі на харчаваньне ("Адзньне Беларусі сучаснай"). У карцінах
імпанавала павага аўтара да жоўтых фарбаў, да якіх многія айчынныя мастакі
ставяцца з пагардай. Некалькі твораў з менскай выставы былі скрадзеныя.
Яшчэ да гэтага мастак прывез выставу ў Горадню, але тамтэйшыя ўлады яе
забаранілі (потым такое здаралася і ў іншых гарадах).
У 1993 г. Алесь заснаваў першую ў Віцебску прыватную галерэю "Ў Пушкіна".
Стварыць яе ўдалося дзякуючы ўсё таму ж палітычнаму іміджу. Амэрыканскія
беларусы, якія даслалі грошы на яе, ведалі Алеся зь відэазапісаў і газэтаў
як "змагара супраць улады жыдоў і камуністаў" (Пушкін меў на
ўвазе толькі тэх гэбраяў, якія выракліся ўласнай гэбрайскай культуры на
карысьць крэмлёўска-савецкай і дапамагалі насаджаць яе ў Беларусі). Спытаць
тых дабрадзеяў, якія ён напісаў карціны, - ніхто ня ведае, але пра ягоныя
гэпэнінгі ведаюць на эміграцыі ўсе. У галерэі была сабраная адна зь лепшых
калекцыяў беларускага андэрграўнду 90-х гадоў. Сярод найбольш пасьпяховых,
нацыянальнага маштабу, імпрэзаў "У Пушкіна" можна згадаць выставы
"Postмадэрністы" і "Барока на Беларусі", фэстываль
авангарднага мастацтва "Art-прагноз'96" (адным зь ягоных удзельнікаў
быў і я).
Усе 10 выставачных праектаў галерэі Пушкін ажыцьцявіў на ўласныя сродкі,
заробленыя манумэнтальным жывапісам, па дапамогу да дзяржаўных установаў
і замежных фундацыяў, у тым ліку тагачаснага "ценявога Міністэрства
культуры" - Беларускага Фонду Сораса - ён пастанавіў сабе прынцыпова
не зьвяртацца. (Тым ня мемш адзін зь кіраўнікоў забароненага фонду Алесь
Анціпенка, які жыве ў Менску на праспэкце Пушкіна, упэўнены, што пасьля
перамогі патрыятычных сілаў назва праспэкту застанецца як ёсьць, але помнік
на ім нашчадкі паставяць не расейскаму паэту, а беларускаму мастаку.)
На прыканцы 1994 г. з дазволу і пры ўдзеле Пушкіна маргінальныя правыя
арганізацыі наладзілі ў галерэі агульнабеларускі зьезд нацыяналістаў.
Дараваць Алесю такога нахабства ўлады ўжо не маглі: адна рэч - дзівацтвы
бажавольнага мастяка, і зусім іншая - падрыхтоўка нацыянальнай рэвалюцыі.
Міліцыя выкінула ўдзельнікаў зьезду на вуліцу, а калі тыя пашыхтаваліся
і пайшлі ўскладаць кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу - многіх зьбіла
і затрымала. Алесь адседзеў за кратамі 15 сутак. Па выхадзе Пушкіна зь
вязьніцы ўлады скасавалі дамову пра арэнду памяшканьня пад галерэю, а
празь некалькі месяцаў прымусілі яго зьехаць і з будынку былой гімназіі,
дзе ён тры гады кватэраваў і здымаў майстэрню (муніцыпальнай майстэрні,
на якую Алесь меў права як сябра Саюзу мастакоў, ён так і не дачакаўся).
Пушкін яшчэ спрабаваў быў ладзіць праекты сваёй галерэі ў іншых выставачных
залях, аднак амаль што паўсюль ягоныя ініцыятьшы натыкаліся на арганізаваны
ўладамі байкот. Алесь вырашыў пераехаць на радзіму, у мястэчка Бобр, дзе
жыве і цяпер.
Паралельна віцебскім выставам і пэрформансам Пушкін у 1992-96 гг. бярэ
ўдзел у рэстаўрацыі росьпісаў магілёўскае архікатэдры Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае
Панны Марыі. Тамсама піша ў стылі барока новыя фрэскі "Сьвятая Цэцылія,
патронка музыкі й сьпеваў", "Сьвяты Арханёл Міхаіл, заступнік
зямлі беларускай", "Сьвяты Антоні Падуанскі", "Сьвяты
апостал Юда-Тадэвуш" і 'Глёрыя кардыналу Сьвёнтку". Кардынала
Алесь уславіў неадэкватна: той загадаў завесіць рызьзём выявы бел-чырвона-белага
сьцягу, Канстытуцыі 1994-га году і лідэра нацыяналістаў Зянона Пазьняка.
Дома, у Бабры, Пушкін распісвае (на ўласныя сродкі і сьціплыя ахвяраваньні
суседзяў) новазбудаваную царкву Сьв. Мікалая-Цудатворцы. Росьпіс атрымаўся
зкумэнічны - з элемэнтамі праваслаўнага канону, каталіцкага протарэнэсансу
і антысавецкага соц-арту. Дамінуюць улюбёныя колеры Пушкіна - карычневы
і шэра-блакітны, колеры хлеба і дажджу. Гэтыя фрэскі пакуль што мала хто
бачыў. Мясцовы бацюшка марудзіць з прэзэнтацыяй бажніцы начальству і журналістам,
бо ў сцэне Суднага дня мастак зьмясьціў у пекла ня толькі Лукашэнку, але
і ягонага камісара - мітрапаліта Філарэта.
Як і бальшыня мастакоў-манумэнталістаў (а колісь і Хрыстос), Пушкін крытычна
ставіцца да царкоўных уладаў, але не да самой веры. Штотыдня бывае ў царкве
на набажэнствах (адзіны з усіх мужчынаў мястэчка), у ёй жа, сярод уласных
фрэсак, і абвянчаўся (жонка Яніна - настаўніца гісторыі). Яшчэ ў Віцебску
ён адрэстаўраваў два старыя абразы для царквы Сьвятых Кірылы і Мяфодзія,
і абодва праз два гады пачалі міраточыць (плакаць) - для іканапісца гэтая
ўзнагарода важыць больш за ўсялякі ордэн ад зямных уладаў. Ужо шмат гадоў
Алесь марыць зрабіць росьпісы і вітражы ў полацкім Сафійскім саборы -
у храме, бадай, найбліжэйшым да нашага неба.
Амэрыканскія беларусы запрасілі Пушкіна расьпісаць новазбудаваную царкву
Божае Маці Жыровіцкае ў мястэчку Стронзўіл (Strongswill), штат Агаё. Улады
не адразу далі яму дазвол на выезд з краіны "роўных немагчымасьцяў".
Аздабляць сьвятыню паехаў аднакарэнны Пушкіну паводле стылю й духу мастак
старэйшае генэрацыі Аляксей Марачкін. Былы старшыня суполкі "Пагоня"
стварае (разам з сынам Ігарам) іканастас і вітражы паводле ўласнага праекту,
а сьцены расьпісвае паводле эскізаў Пушкіна.
Як і ў Сальвадора Далі, у Алеся таксама быў старэйшы брат-цёзка, які памёр
у маленстве. Пушкін зрабіў з гэтага выснову, што павінен пражыць два жыцьці
ў адным целе, павінен апроч уласнай місіі выканаць тое, што не пасьпелася
брату. Алесь часта адведвае бацькоў-пэнсіянэраў, дапамагае ім урабляць
зямлю, зь якой тыя жывуць. Піша карціны (доўгі час прынцыпова не прадаваў
іх замежным калекцыянэрам). Супрацоўнічае зь Беларускім Акадэмічным тэатрам
Імя Я.Коласа: апроч згаданай пастаноўкі "Караля Ліра" аформіў
спэктакаль "Фрэкен Юлія" паводле п'есы Стрындбэрга і паліграфію
да пастаноўкі "Крэслаў" Ёнэска, а таксама сцэну буйнейшага ва
Усходняй Эўропе фэстывалю сучаснай харэаграфіі IFMC'93 (Віцебск Шагала
з вышыні птушынага палёту). Афармляе культавы альбом рок-аранжыровак старых
і новых гімнаў "Я нарадзіўся тут" і кнігі беларускіх паэтаў,
у тым ліку свайго сябра Славаміра Адамовіча, што адседзеў за кратамі 10
месяцаў за верш "Убей президента!".
21 ліпеня 1999 г. скончыліся легітымныя паўнамоцтвы першага прэзыдэнта
Беларусі. Хоць Лукашэнка і здолеў адкласьці разьвітаньне з пасадай яшчэ
на два з паловай гады, Пушкін, натуральна, ня мог не адсьвяткаваць такую
сьветлую дату. Дакладна апоўдні ён - у вышыванай народнай кашулі і ў белых
пальчатках - падкаіціў да прэзыдэнцкага палацу чырвоны возік сьвежага
гною. На каровіных экскрэмэнтах ляжалі партрэт Лукашэнкі, новыя грашовыя
купюры, надрукаваныя за час ягонага праўленьня (100.000, 500.000, 1.000.000
беларускіх рублёў), адноўленая сымболіка савецкай Беларусі, наручнікі
і ланцугі. Усё гэта было вывалена перад уваходам у палац, пасьля чаго
Пушкін урачыста прышпіліў віламі выяву Лукашэнкі да гною. Да возіку была
прымацаваная шыльдачка з надпісам: "За пяцігадовую плённую працу!".
Ахоўнікі рэзыдэнцыі прэзыдэнта мелі, паводле інструкцыі, права застрэліць
мастака: а раптам пад гноям схаваная бомба? Алесю пашчасьціла, што міліцыянты
спачатку палічылі яго флярыстам, які зьбіраецца саджаць кветкі. Па вялікім
рахунку, яны не памыліліся. Алесь мяркуе, што вобраз гною мае ня тольш
зьневажяльны, але і аптымістычны сэнс: "Гэта тое, што ўгноіць парасткі
дэмакратыі ў народзе, з гэтага вырасьце новая Беларусь". Навіна пра
гэпэнінг імгненна трапіла ў зводкі буйнейшых інфармацыйных агенцтваў,
і толькі таму Алеся ў той самы вечар адпусьцілі з пастарунку пад падпіску
аб нявыезьдзе. Суд адбыўся ў лістападзе. Мастаку "сьвяціла"
да пяці гадоў вязьніцы за "злоснае хуліганства", але выкліканы
ў якасьці экспэрта ў гярадзкі суд вядомы пэрформэр Віктар Пятроў здолеў
давесьці, што Пушкін учыніў не палітычную, а мастацкую акцыю (хоць сам
далёка не перакананы ў гэтым). Алесю прысудзілі два гады ўмоўна, а праз
год амніставалі разам з усімі асуджанымі вэтэранамі аўганскай вайны.
Ужо ў верасьні Алесь бярэ ўдзел у міжнародным фэстывалі пэрформансаў "Навінкі'99".
Першапачаткова плянавалася, што ягоны ўсходні танец зь сякераю адбудзецца
на пляцоўцы перад Палацам мастацтваў, Пушкін нават прывез поўны мікрааўтобус
гукаўзмацняльнае апаратуры, каб разгарнуць сваю акцыю да сьценаў Акадэміі
міліцыі і школы КГБ, але праваахоўныя органы настойліва параілі мастаку
перанесьці пэрформанс усярэдзіну галерэі - і паветра ў ёй ажно крышылася
ад дэцыбэляў фанаграмы July Morning гурта Uriah Heep. Візуальным фонам
дзеі "Ліпеньская раніца Джахара Дудаева" быў велізярны партрэт
забітага карнікамі прэзыдэнта Чачэніі ў палявой форме яшчэ савецкага крою.
Пушкін, апрануты ў такую самую форму, усталявяў перад партрэтам дряўляную
плаху і пачаў мэтадычна караць сякераю качаны капусты, напампаваныя чырвонаю
фарбай. Качаны яму падавала сама Азія (сапраўднае імя дзяўчыны - Айша),
у валасы якой учапілася кіпьцюрамі мёртвая драпежная птушка.
Калі цэлых "галоваў" ужо не засталося - Алесь узяўся шынкаваць
зьнявечаную гародніну на тарцы. Паступова ўсё навокал - партрэт Дудаева,
газэты на падлозе і сам салдат - ператварылася ў адну бязьмежную лужыну
крыві. Мэтадычная экзэкуцыя нагадала ня толькі "зачысткі" каўкаскіх
сёлаў расейскімі войскамі і менскіх двароў міліцыяй падчас разгону акцыяў
бунтоўнае моладзі. Асабіста мне падумалася: мы ўсе - і ахвяры, і каты
аднаго на ўсіх жыцьця. Можна шкадаваць па-здрадніцку забітага Дудаева,
але ж менавіта ён, колішні савецкі генэрал, вынайшаў тактыку "дывановага
бамбаваньня" няскораных аўганскіх плямёнаў, якую расейская авіяцыя
неўзабаве скарыстала і на ягонай радзіме. Мабыць, Пушкін прыгадаў і свой
удзел у аўганскай кампаніі, і забітых маджахедамі сяброў...
Іншы пэрформанс зь сякераю, які Алесю нават удалося паказаць за мяжой,
мае назву "Новы беларускі партызан". Месца дзеяньня - фэстываль
беларускага мастацтва ў галерэі Arsenal (Познань, 2000). Пушкін у народным
строі сядзіць перад мальбертам, піша карціну, ягоныя голыя ступакі адпачываюць
у місе з вадой. Побач на вялікім экране дэманструецца відэазапіс разгону
антылукашэнкавых маніфэстацыяў, пырскае кроў з разьбітых галоваў. Тымчасам
да Алеся падкрадаецца асыстэнт і ўкладае ў місу з вадою кіпяцільнік. Пакуль
мастаку хапае цярплівасьці, ён працягвае працаваць, але рухі пэндзля робяцца
ўсё больш нэрвовыя. Калі вада ўжо амаль ператварылася ў бульён, Пушкін
вымае зь місы пачырванелыя ногі, узьнімаецца і хуценька пераапранаецца
ў сваю старую вайсковую форму. Потым хапае з падлогі сякеру і з размаху
перабівае дрот кіпяцільніку. Ня карціне, якую дапрацоўваў мастак, расьсякае
аблокі сымбаль народнага паўстаньня - сякера ў аголеных мускулістых руках
(маштаб абраны такі, што няўцямна, чые гэта рукі - самога Алеся альбо
ўсяе працоўнае клясы, якую, нарэшце, дапяклі спробы эксцэнтрычнага старшыні
калгасу пабудаваць "беларускую мадэль" эканомікі: наўрад ці
народу маглі б настолькі ж надакучыць відэакліпы пра крывавыя танцы студэнтаў
зь міліцыяй).
Працягам познаньскай акцыі Пушкіна стаўся пэрформанс "Інкарнацыя
далёкага воклічу" на Крапівенскім полі пад Воршаю, дзе беларускае
войска ў XVI стагодзьдзі разьбіла ўтрая большую арду інтэрвэнтаў. Дзея
адбывалася пад старажытную музыку дуды блізу апоўначы - у тую гадзіну,
калі нашае вуха найлепш можа пачуідь шэпт духаў з навакольнай цямрэчы.
Алесь, апрануты ў чорнае, як зямля пасьля захаду сонца, разгарнуў перад
гледачамі чатыры муміі, спавітыя ў белую тканіну сноў (на такіх самых
прасьцірадлах звычайна сьпім і мы). У першым кокане быў схаваны рыцар
без галавы, у другім - анёл зь мечам, у трэцім - бязрукі князь (скульптуры
Юрася Анушкі), а ў апошнім - маладая красуня ў чорнай сукенцы, такая ж
нерухомая, як пасечаныя целы ваяроў. Нічога дзіўнага, што менавіта яе
вырашыў ажывіць Пушкін. Мастак пасыпаў дзяўчыну (радзіму?) пяском і попелам,
паліў сьвянцонаю вадой, набраў у рот дыму царкоўнага ладану і ўдзьмуў
яго ў застылыя вусны. Дзяўчына расплюшчыла вочы, узьнялася, убачыла сваіх
мёртвых абаронцаў і ў адчаі выгукнула ў цемру: "Мужчыны Беларусі,
абудзіцеся!". Алесь моўчкі паказаў ёй рукою ўдалечынь на велізарнае
вогншіча, што разгарэлася ў гэтыя хвіліны. Гледачы ажно здрыгануліся,
калі ўбачылі ў водблісках далёкага полымя агромністы крыж і лунаючыя сьцягі.
Каля агню пашыхтаваліся й рушылі з паходнямі над галавою насустрач пэрформансу
нашчадкі старадаўніх ваяроў - сябры ваенізаванай суполкі "Край",
якая праславілася перамогаю ў няроўнай сутычцы зь міліцыянтамі.
Я пазнаёміўся з Алесем у пачатку 1990-га (пазнаёміла дзяўчына, да якой
мы ў розны час заляцаліся). Пушкін зяпрасіў мяне быць сьведкам свайго
"апошняга" гэпэнінгу: чарговы Дзень волі ён тады зьбіраўся адзначыць
разам зь сябрямі імітацыяй штурму менскай сядзібы КГБ, прычым кульмінацыйным
пунктам гэпэнінгу павінен быў стацца акт самаспаленьня мастака. Алесь
спадзяваўся, што такая скандальная падзея прымусіць антынацыянальны ўрад
БССР пайсьці ў адстаўку.
Задума Пушкіна нагадала мне ўчынак Яна Палаха, чэскага студэнта, які спаліў
сябе на знак пратэсту супраць здрадніцкай акупацыі ЧССР братамі-славянамі
ў 1968 годзе. Калі Палах паміраў у шпіталі, сябры прынесьлі яму радыё,
па якім ва ўсіх мовах перадаваляся жудасная навіна пра ягонае самазабойства
ў імя свабоды радзімы. Можна ўявіць сабе ўсьмешку пад бінтамі на твары
паміраючага ў пякельных пакутах Яна, але ўявіць сябе такую ж шчасьлівую
сьмерць Пушкіна я ня мог. Урадавыя газэты напісалі б, што Пушкін зьехаў
з глузду на глебе нацыяналізму, і народ пагадзіўся б з такім дыягназам.
Я спрачаўся з Алесем, казаў яму, што чалавек ня мае права паміраць раней
за свой талент. Разам з мастаком гінуць і ўсе творы, якія ён не пасьпеў
напісаць, у тым ліку і тыя, што, магчыма, зрабілі б больш для прасьвятленьня
думак суайчыньнікаў, чым дабраахвотная сьмерць аўтара. Нельга забіць сябе,
не параніўшы іншых людзей. I чым бліжэйшыя табе тыя людзі - тым мацней
ім будзе балець. Лепш гарэць вялікай ідзяй шмат гадоў, чым некалькі хвілінаў,
лепш саграваць сабой плянэту, а не падсмажваць яе. Калі чалавек жыве дзеля
сваей ідэі - ён ужо аддае жыцьцё за яе. Ня ведаю, ці паўплывалі тады на
Алеся мае аргумэнты, з жахам чакаў 25 сакавіка - і пад уражаньнем ад той
дыскусіі з Пушкіным напісаў сваё першае эсэ па-беларуску ("Мастак
і самазабойства").
Да ідэі самаспаленьня Алесь вярнуўся толькі празь 10 гадоў, калі рыхтаваўся
да выставы суполкі "Пагоня" на Дзень волі-2000 ў Палацы мастацтваў.
Пэрформанс "Фэнікс Беларусі" мог бы стацца "цьвіком"
выставы, але вэтэраны "Пагоні" спалохаліся, што гэта будзе той
цьвік, якім улады скалоцяць крыж на магілу суполкі. Пэрформанс мусіў выглядаць
наступным чынам. Уявіце сабе вялікі брызэнтавы навес (4x6 мэтраў), пад
якім стаіць Пушкін, апрануты як на аўтапартрэце "Плэнэр на Беларусі".
Асыстэнты ў форме расейскіх нацыстаў падпальваюць Алеся запальнічкамі,
і ён сэкундаў 15 гарыць (каб унікнуць сур'ёзных апёкаў, мастак меркаваў
скарыстаць адмысловую мазь). Потым на яго падае брызэнт, пафарбаваны зьверху
ў колеры расейскага сьцягу. Нацысты зьбіваюідь мастакя міліцэйскімі дубцамі.
Нярэшце, з-пад расейскага сьцягу вылазіць белая здань. Гледачы ідуідь
за ёй па імпэрскім трыкалёры ў суседнюю залю і бачаць там аўтапартрэт
палаючага мастака, а сам Алесь бясьследна зьнікае.
Празь некалькі месяцаў Пушкін атрымаў запрашэньне паказаць гэты пэрформанс
ня выставе 'Новае мастацтва Беларусі" ў варшаўскім Уяздоўскім замку.
Улады зноў не дазволілі Алесю выехаць за мяжу, і ён папрасіў мяне адвезьці
ў Варшаву няўзамен ягонага цела пару палотнаў, у тым ліку аўтапартрэт
(мяне запрасілі на тую ж выставу прачытаць лекцыю, якая сама ператварылася
ў пэрформанс). Берасьцейскіх мытнікаў было цяжка пераканаць, што ў языках
полымя на карціне стаіць і спакойна глядзіць нам у вочы сам аўтар, а не
Лукашэнка: некаторыя Кашчэі, як мы ведаем, таксама амаль несьмяротныя.
У Беларусі, як і ва ўсялякай аўтарытарнай краіне, найгучнейшы рэзананс
маюць палітызаваныя творы мастацтва. Па сутнасьці, пэўныя элемэнты пэрформансу
ўласьцівыя ўсім мітынгам і дэманстрацыям. Магчыма, гэта і адштурхоўвае
ад пялітычнай тэматыкі многіх мастакоў-эстэтаў, якія ня любяць мець агульныя
справы з натоўпам. I аднак, у антылукашэнкавых творах кан'юнктуршчыны
ня больш, чым у псэўдаінтымнай эротыцы альбо ў запазычваньнях з Шагаламалевіча.
Безумоўна, нішто не старэе хутчэй за палітычныя навіны, але апалітычнае
мастацтва тяксама ня мае ніякай гарантыі, што ягоная праблематыка вечная.
Кяштоўнасьць многіх кніг і музэйных экспанатаў (і чым яны старэйшыя -
тым у большай ступені) палягяе менавіта ў тым, што яны адлюстроўваюць
эпоху, ў якую яны выйшлі зь нябыту ў наш сьвет. Пушкін - пятрыёт ня толькі
сваёй зямлі, але і той эпохі, якой належыць ягонае цела. Але ці будуць
ягоныя пэрфомансы цікавыя нашым нашчадкам? Ці ёсьць у іх нейкі надбеларускі
вечны элемэнт? Спадзяюся, яны захаваюць актуальнасьць паўсюль, дзе людзі
будуць змагацца за сваю і чужую свабоду. Мастацкія моды прыходзяць і сыходзяць,
а боль у сэрцы застаецца.
|
|
Іншыя разьдзелы:

жывапіс


росьпісы

пэрформансы
да ўвахода ў галерэю |