Галерэя Алеся Пушкіна • уваход да галерэі
• тэксты
• карціны

• пэрформансы
• росьпісы царквы
• росьпісы касьцёла

Галерэя Алеся Пушкіна

АЛЕСЬ ПУШКІН. АЎТАБІЯГРАФІЯ, ПРЭСА, КРЫТЫКА


Спроба творчай біяграфіі

Пушкін Алесь Мікалаевіч (Пуша), нарадзіўся 06.08.1965 г. у мястэчку Бобр Крупскага раёна.

Выставы

З 1986 г. Пачаў выстаўляцца на розных рэспубліканскіх штагадовых выставах у Палацы Мастацтваў у Менску.
1989 г. – Ленінград, Усесаюзная выстава студэнцкіх працаў.
1989 г. – Ляйпцыг, Выстава маладых беларускіх мастакоў.
1990 г. – Вільня, І устаноўчы зьезд БНФ “Адраджэньне”. Выстава маладых мастакоў.
1990 г. – Ленінград, Усесаюзная выстава-конкурс дыплёмных працаў выпусьнікоў вышэйшых мастацкіх установаў, Акадэмія мастацтваў СССР.
1990 г. – Выстава “Скань” маладых беларускіх мастакоў у Маскве.
1991 г. (сакавік) – І пэрсанальная выстава ў Вітабску “Артэфакты, інсталяцыі і аб”екты”. АНМЦ народнай творчасьці, вул. Леніна 35а, куратар – Ларыса Міхневіч.
1991 г. (чэрвень) – Пэрсанальную выставу ў Горадні ў залях Гарадзенскага гісторыка-археалягічнага музэю зачынілі з-за цэнзуры абкама КПСС. Адказнасьць за закрыцьцё ўзяла дырэктар Салаўёва А.А.
1992 г. (сакавік) – Пэрсанальная выстава ў Доме літаратара ў Менску.
1992 г. (кастрычнік) – Пэрсанальная выстава ў Магілёве. Саюз мастакоў.
1993-2002 гг. – Штогадовыя выставы творчай суполкі “Пагоня”. Палац мастацтваў, Менск.
1993 - 1996 Першая прыватная мастацкая галерэя сучаснага мастацтва ў Віцебску "У Пушкіна"
1994 г. – Гарадзкая выставачная заля СМ Беларусі, Рэспубліканская выстава сцэнаграфіі і мастакоў тэатру. Палац мастацтваў – Оперны тэатр, Менск.
1995 г. – Выстава “Барока на Беларусі”. Полацкі гісторыка-археалягічны музэй-запаведнік, Сафійскі сабор у Полацку. Потым - галерэі "У Пушкіна" г. Віцебск.
1997 г. – Пэрсанальная выстава “Біяграфія”. Віцебск. Эстэтычны цэнтар “Маладзік”.
1998 г. – Выстава “Жанчыны ў творчасьці Пушкіна”, г. Ворша, гарадзкая выставачная заля.
1998 г. – Выстава беларускіх мастакоў у г. Штайнфурт (Stainfurt), Нямеччына, галерэя “TREND”.
1999 г. (студзень) – Рэспубліканская выстава плякату. Палац мастацтваў, Менск.
1999 г. (сакавік) – Выстава “Нацюрморты Пушкіна”, г. Ворша, гарадзкая выставачная заля.
1999 г. (травень) – Фэст беларускага духоўнага мастацтва. Менск, Ныцыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі.
1999 г. (верасень) – І міжнародны фэстываль перфомансу “Навінкі-99”.
2000 г. (1-5 красавіка) – Фэстываль мастацтва Беларусі ў Познані. Галерэя “ARSENAL”.
2000 г. (жнівень) Пленэр памяці Ф.Рушчыца
2000 г. (14-25 красавіка) – “Адраджэньне-2000”. Палац мастацтваў, Менск.
2000 г. (29 сакавіка-8 красавіка) – Выстава ў г. Навалукамлі. Бібліятэка горада.
2000 г. (1-8 траўня) – выстава ў Коханава. Дом культуры.
2000 г. (2 ліпеня) – Выстава “Nowa stuka Bielarusi”, Варшава, Замак Уяздоўскі.
2001 г. (25 сакавіка) Выставы “Пэрфоманс Вясны”, “Панарама 2001”, Менск, Чырвоны касьцёл, да зьезду Саюза мастакоў Беларусі.
2001 г. (13 сьнежня) – Выстава “Не дазволена цэнзурай”, менск, галерэя “Золата”, вул. Сурганава, 16.
2002 г. (вясна) – Выстава ў Браславе. Дом рамёстваў.
2002 г. (6 верасьня - 6 кастрычніка) – выстава ў слоніме да 750-цігодзя горада. Гарадская бібліатэка.
2003 г. (сакавік - красавік) - Выстава "Пушкин и его Беларусь" муніцыпальная галерэя "Варшавка", Юго - Западный округ г. Москвы
2003г. (кастрычнік - лістапад) Персанальная выстава ў г. Вілейка. Гарадская выставачная зала імя М. Сільвановіча.
2003г. (снежань) Выстава "Пушкін і яго Беларусь" ў музэі У.С. Караткевіча. г. Ворша.
2003г (жнівень, кастрычнік ) Пленэр з нагоды 120-ці годзя Янкі Быліны, Астравецкі р-н., Гродзенская вобласць.
2004г. (чэрвень) "Біржа дызайну 2004" Нацыянальны выставачны цэнтр г. Менск
2004г. (май ) Выстава ў Вільні на ўстаноўчым з"ездзе беларускіх суполак Балтыі.
2004г. (верасень) Выстава ў Празе, 28 жніўня - галерэя " U Domenikanov" Praha - 1, 26 верасня - "Artmapgallery", Praha -1
2004г (3 жніўня) Плэнар памяці Васіля Быкава. Віцебская вобл.
2005г. ( студзень ) Выстава планэра памяці Васіля Быкава. Цэнтр Сучаснага Мастацтва (зачынена з-за рашэньня дырэктара цэнтра Кірылавай Валянціны.)
            май - Касцёл Сымона і Алены г. Менск.
2005г. (4 ліпеня 2005) Выстава "Беларускі Рэзыстанс" на сходах Нацыянальнага Мастацкага Музэя Рэспублікі Беларусь. (Доўжылася 45 хвілін, пасля чаго аўтара арыштавалі)
2005г. (чэрвень) Х Міжнародны Пленэр і выстава ў горадзе Седліцэ (Siedlice) Польшча, Гарадскі дом культуры горада Седліцэ.
2005г. (жнівень, кастрычнік) Пленэр і выстава маладых мастакоў Віцебшчыны "Пошукі Атлянтыды", Дзіцячая мастацкая школа г. Полацка
2005г. (28 верасня - 30 кастрычніка ) Выстава забароненых цэнзурай твораў беларускага мастацтва, г. Кіеў, Украіна Нацыянальны Беларускі Цэнтар. вул. Горкага, 7.
2005г. (25 - 28 жніўня ) I Алітускае Біеналле эксперыментальнага мастацтва "Асьцярожна! Палітыка! " г. Алітус, Літва
2005г. (17 чэрвеня) "Біржа Дызайну 2005" Нацыянальна Выставачны Комплекс. г. Менск.
2005г. (27-28 лістапада) Персанальная выстава ў Варшаве "Kultura contra dyktatura". У рамках "Беларускіх спатканьняў", Варшаўскі Ўніверсітэт.

Тэатр

1993 г. (лістапад) – Афармленьне сцэнаграфіі і касьцюмаў VII міжнароднага фэстывалю сучаснай харэаграфіі “IFMC-93”, г. Віцебск, КДЦ КІМ.
1994 г. – Сцэнаграфія, касьцюмы, паліграфія да сьпектакля У.Шэкспіра “Кароль Лір” Беларускага Акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа, г. Віцебск.
1997 г. – Сцэнаграфія, касьцюмы, паліграфія да сьпектакля А. Стрындберга “Фрэкен Юлія”, Беларускага Акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа, г. Віцебск. Выстава ў файе тэатра эскізаў, макета і карцінаў.
1999 г. – Афармленьне паліграфіі да сьпектакля Э. Іанэску “Крэслы” Беларускага Акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа, г. Віцебск.
2001 г. – Афармленьне сьпектакля Г.Г.маркеса “Палкоўніку ніхто не піша”. Беларускі нацыянальны Акадэмічны Тэатр імя Я.Коласа, Віцебск.

Манументальныя працы (Mural Painting)

1983 г. – Дзіцячая музычная школа №11 г. Менска. Зграфіто на фасадзе.
1987 г. – Дзіцячы корпус санаторыя “Беларусь”, г. Друскінінкай, Летува. Роспіс танцзалі.
1990 г. – Роспіс файе Рэспубліканскага каледжа мастацтваў, Менск. (Дыплёмная праца).
1992-1996 гг. – Фрэскі ў Магілёўскім Архікатэдральным Касьцёле.
1992-1996 гг. – Роспіс царквы Сьвятога Міколы Цудатворцы ў м. Бобр. Крупскі раён Менскай вобл.

Перфомансы

1989 г. (25 сакавіка) – “І перфоманс сьвяткаваньня Вясны”, г. Менск. (За гэта асудзілі на 2 гады ўмоўназь пяцігадовай паразай у правох).
1990 г. (лістапад) – Перфоманс “Далоў ідала”, г. Віцебск.
1991 г. (сакавік) – Перфоманс “Вясна. Вольнасьць. Каханьне”, Усьпенская горка, г. Віцебск.
1991 г. (20 жніўня) – Перфоманс “Сьцяг над ратушай Віцебска”.
1992 г. (сакавік) – Перфоманс “Avec, abandon…”, Дом літаратара г. Менск.
1995 г. (12 лістапада) – Перфоманс “ Шляхам Сьвятога Язафата Кунцэвіча”, г. Віцебск.
1999 г. (21 ліпеня) – Перфоманс “гной для Прэзідента”, г. Менск. (За гэта асудзілі на 2 гады ўмоўна).
1999 г. (9 верасьня) – Перфоманс “Ліпеньская раніца Джахара Дудаева”, Палац Мастацтваў, г. Менск.
2000 г. (лістапад) – Перфоманс “Новы беларускі партызан”, галерэя “ARSENAL”, г. Познань (РП).
2001 г. (травень) – “INTERAKCJA-2001”, Петрыкаў-трыбунальскі, Польшча. Перфоманс “Няміга’99”
2002 г. (3 ліпеня) – Перфоманс “Soldier of fortune”, пл.Незалежнасьці, Менск.
2002 г. (15 жніўня) – Перфоманс “барана на баразьне”, г.Талачын, Гіст.-краязнаўчы музей.
2002 г. (9 верасьня) – Перфоманс “Божа, барані Беларусь!”, фестываль “Навінкі”2002”, в.Строчыцы.
2003 г.( 23 красавіка ) Перфоманс "Успамін пра вясну ў Кабуле" Менск ДК "Юнацтва"
2004 г. (25 красавіка ) Перфоманс "Беларуская прысутнасьць". Чэхія, г. Прага, Карлаў мост 9.00
2005 г. ( 26 жніўня ) Перфоманс "Памежжа" I Алітускае Біеналле эксперыментальнага мастацтва "Асьцярожна! Палітыка! "
2005 г. (25 лістапада, 15.00) Перфоманс "Беларускія спатканьні", Варшава Centrum Spotkan "Chlodna? 25" ul Zelazna, 75а

Кніжная графіка

Афармленьне зборніка вершаў Міраславы Лукшы “Ёсьць”. 1990 г., Беласток.
Афармленьне зборніка вершаў Людмілы Сіманёнак “У люстэрку”. 1996 г., Віцебск.
Афармленьне кнігі Андрэя Мельнікава “Выжывае падлейшы”. 1999 г. (пакуль не выйшаў)
Афармленьне кнігі Славаміра Адамовіча “Плавільшчыкі расы”. (не зьдзесьн.).

Лаўрэат Другой Нацыянальнай прэміі “Хартыя-97” у галіне абароны правоў чалавека ў намінацыі “За сьмеласьць у творчасьці”, 1999 г.

Працы захоўваюцца ў Беларускім Нацыянальным мастацкім музэі, гарадзкіх картынных галерэях Воршы і Полацку, зборах Беларускага рыцарскага клюбу, прыватных зборах Беларусі, Расеі, Латвіі, Нямеччыны, ЗША, Фінляндыі, Летувы і Польшчы.


Тэксты
аўтабіяграфія, прэса, крытыка:
Аўтабіяграфія
Спроба творчай біяграфіі
М.Баразна. "Алесь Пушкін"
Ю.Барысевіч. "Ільвінае сэрца"
Я.Шунейка. "Лідэр новага мастацтва"
М.Скобла.
Размова на Радыё Свабода
Ю.Барысевіч.
"Самае шчырае з мастацтваў"
Б.Станкевіч.
“Алесь Пушкін і яго Беларусь” у Воршы"

A. Pisalnik
“Sad Ostateczny z prezydentem i metropolita”

Попытка творческой биографии
WYKONAWCA PERFORMANCE I DYKTATURA


Іншыя разьдзелы:

галерэя карцінаў
жывапіс

росьпісы царквы

росьпісы касьцёла
росьпісы

Пэрфомансы
пэрформансы


да ўвахода ў галерэю