|
Самае
шчырае з мастацтваў
...
Нацыянальныя матывы прысутнічалі і ў пэрформансе
Алеся Пушкіна, які прайшоў за горадам, каля вёскі Строчыцы. Паводле
словаў аўтара, будучыня нашай краіны залежыць не ад палітыкаў, а
ад Бога - яму Алесь і адрасаваў сваю мэдытацыю над гарачым попелам
ад вогнішча. Пушкін (увесь у белым) запаліў дзесяць укапаных у зямлю
сьвечак і лёг сьпіною на чырвоныя зубцы бараны. Ляжаць было балюча,
але мастак глядзеў на сонца і маліўся, каб Беларусь засталася на
палітычнай мапе сьвету. З цяжкасьцю падняўся, дастаў з чыгунка вяроўку,
прыматаў яе да шыі, рамёнаў ды поясу, другі канец замацаваў да бараны,
якую перагарнуў зуб'ямі уніз. Асыстэнт, пакуль Пушкін цягаў барану
па гарачым мусцы вогнішча, разгарнуў харугву з надпісам "Божа,
барані Беларусь!". Мастак прадстаўляў сябе сейбітам, які акультурвае
зямлю, аддзяляе зерне ад плевелаў. Потым зноў лёг на барану і зноў
маліўся. Нарэшце падняўся, зьняў з сябе вяроўку і паклаў яе да чорнага
чыгунка, пад крышку з адбіткам ягонай нагі.
паводле Юрася Барысевіча,
БДГ,
17.09.02
|