/ бел /
/ рус /
/ eng / 

Магілёўскі Архікатэдральны Касьцёл

1. Гісторыёгія рэстаўрацыі
3. Cтан пе
я касьцёла
2. Храналрад пачаткам рэстаўрацыі
4. Рэстаўрацыя (першыя здымкі)
5. Рэстаўрацыя (каляровыя здымкі)
6. Фрэскі ўласна А.Пушкіна


2. Гісторыя і храналёгія рэстаўрацыі і аднаўленьня Магілёўскага Катэдральнага Касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1992-1996г.г.)

Першыя рэстаўрацыйныя дасьледваньні фрэсак катэдральнага касьцёла г.Магілёва былі зроблены У.Ракіцкім у 1982 годзе. 3 1988 года разьмешчаны раней у касьцёле архіў быў пераведзены ў іншы будынак і распачалася рэстаўрацыя інтэр'ера і экстэр'ера будынка БелДзяржРэстаўрацыяй. Навуковымі кіраўнікамі рэстаўрацыі былі спачатку У.Ракіцкі, потым Ю.Маліноўскі, а з 1990 г. - М.Залатуха.
Над рэстаўрацыяй плафона цэнтральнага нэфа працавалі Я.Мядзьведзеў, А.Астраўх, С.Дзянісенка, П.Прохараў, І.Кныш, А.Хадыка (ідэолаг), А.Ігнатовіч, М.Залатуха.
13 ліпеня 1991 года касьцёл рашэньнем Магілёўскага гарвыканкама быў перададзены каталіцкай парафіі г. Магілёва (гэта асабіста ініцыяваў С.Габрусеў). і з гэтага часу пад наглядам пробашча Ўладзіслава Бліна, пачалася інтэнсіўная рэстаўрацыя экстэр'ера і інтэр'ера будынка. 7 студзеня 1992 года пачалася рэстаўрацыя касьцёла Рэстаўрацыйнай Майстэрняй Беларускай Каталіцкай Грамады. (Старшыня РМ БКГ - Ф.Янушкевіч, архітэктар - У.Папруга, навуковы кіраўнік Рэстаўрацыйнай Майстэрні БКГ - В.Лукашэвіч.) Над рэстаўрацыяй у той час працавалі мастакі А.Ліпскі, А.Пушкін, А.Пашкевіч, Р.Таболіч, Г.Матусевіч, С.Рабчонак, В.Янушкевіч і П.Лук (скульптары), Л.Раманчык. 18 ліпеня 1992 года камісіяй у складзе Д.Бубноускага (старшыня ДзІнаС), Н.Высоцкай, ксяндза-пробашча Ў.Бліна, М.Залатухі, В.Лукашэвіча, Ф.Янушкевіча, У.Папругі, В.Гліньніка, А.Ліпскага, С.Дзянісенка, А.Астраўха, І.Кныша і А.Пушкіна было прынята рашэньне аб сумеснай рэстаўрацыі насьценнага жывапісу касьцёла ў Магілёве рэстаўратарамі Белдзяржрэстаўрацыі і мастакамі-рэстаўратарамі БКГ. Плафон цэнтральнага нэфа быў адрэстаўраваны ў 1992г. Белдзяржрэстаўрацыяй, а астатнія фрэскі інтэр'ера, пачынаючы зь люнетаў і гзымса - мастакамі-рэстаўратарамі Беларускай Каталіцкай Грамады.
Аўтар праекта рэстаўрацыі насьценнага жывапісу - А.Пушкін. Аўтар праекта падлогі - У.Папруга. Мантаж падлогі ў 1992 годзе зрабіў кааператыў "Архіка" з Магілёву. Кіраўнік Мастацкай Майстэрні Беларускай Каталіцкай Грамады - Ф.Янушкевіч.
Рэстаўрацыйныя працы разгортваліся наступным чынам: з 25 жніўня 1992 года пачалісь інтэнсіўныя расчысткі ад алейнай афарбоўкі XXст. старога барочнага жывапісу па ўсім касьцёле. Былі адкрыты фрэскі гзымса, хораў, прэзбітэрыя - усяго каля 15 новаадкрытых сюжэтаў. За зіму, да сакавіка 1993 года былі ўмацаваны і адрэстаўраваны хоры, гзымс на ўсёй даўжыні касьцёла, люнеты. 3 сакавіка 1993 года да 17 ліпеня 1993 года былі адрэстаўраваны і разчышчаны бакавыя карціны-фрэскі цэнтральнага нэфа, зьняты дзьве пазьнейшыя фрэскі "Хрост" і ''Уваскрашэньне Лазара", дэмантаваныя рыштаваньні ў цэнтральным нэфе. У жніўні-верасьні 1993г. былі замацаваны і адрэстаўраваны фрэскі прэзбітэрыя і галоўнага алтара.
У кастрычніку-лістападзе 1993 года былі замацаваны і адрэстаўраваны фрэскі бакавых нэфаў, да Калядаў (25 сьнежня) 1993 года адрэстаўраваны нартэксы, падрыхтаваны малюнкі усіх адрэстаўраваных і адкрытых сюжэтаў ў маштабе 1:10.
7 сьнежня 1993 года Дзяржаўная інспекцыя на ахове Спадчыны забараніла работы па аднаўленьню барочнага інтер'ера касьцёла ў сувязі з узбуджэньнем навуковым кіраўніком работ з Белдзяржрэстаўрацыі М.Р.Залатухам крымінальнай справы паводле закона РБ аб ахове помнікаў у сувязі з зьнішчэньнем дзьвюх фрэсак XX стагодзьдзя ў цэнтральным нэфе ("Хрост" і "Уваскрашэньне Лазара").
Працы не вяліся на працягу 5-ці месяцаў, за гэты час былі падрыхтаваны два тамы дакументацыі. 8 красавіка адбылася выязная камісія Рэспубліканскай Рэстаўрацыйнай Рады, якая пасьля разгляда прадстаўленага праекта рэстаўрацыі касьцёла пастанавіла праводзіць далейшую рэстаўрацыю і прызначыла новага кіраўніка рэстаўрацыі замест М.Залатухі, які адмовіўся ад сваёй пасады.
22 красавіка 1994 года была спынена крымінальная справа наконт зьнішчэньня дзьвюх фрэсак цэнтральнага нэфа з-за недаказанасьці факта і склада злачынства. Мастацкая Майстэрня БКТ атрымала дзяржаўную ліцэнзію ад Дзінас на права ўсіх рэстаўрацыйных працаў.
Зноў пачалася праца, і з 1 чэрвеня 1994 года пачаліся расчысткі ад алею фрэскавага жывапісу капліцы сьв.Антонія і капліцы сьв.Язэпа. За чэрвень-ліпень 1994г. А.Пушкіным былі зроблены копіі алейнага жывапісу XIXст. на столі капліцы сьв.Антонія. Выявілася, што пад алейным жывапісам XIX ст. ёсьць барочная фрэска прыкладна канца XVII - пачатку XVIII ст.
За верасень й кастрычнік 1994г. мастаком А.Пушкіным былі зроблены новыя размалёўкі базаў калёнаў па ўсім касьцёле, а ў жніўні 1994 г. падрыхтаваны картоны новых фрэсак "Сьв. Арханёл Міхаіл" і "Сьв. Цэцылія" ў люнетах бакавых нефаў і першых калёнаў пры ўваходзе ў бакавы неф.
У лістападзе-сьнежні 1994г. была адрэстаўравана ляпніна вакол капліцы сьв.Антонія, разчышчаны ад алею ўсе сьцены капліцы, зроблена графічная фіксацыя адкрыўшыхся барочных размалёвак, пачалася расчыстка столі і быў зроблены вялікі зандаж на пятах столі.
20 студзеня 1995г. А.Пушкіным быў створаны праект рэстаўрацыі і рэканструкцыі насьценнага жывапісу капліцы сьв.Антонія і завершаны картоны новых фрэсак левага бакавога нефа "Сьв. Арханёл Міхаіл" і "Сьв. Цэцылія'".
12 красавіка 1995г. адбылася выстава ў Полацкім Сафійскім саборы. Да 11 ліпеня А.Пушкіным былі напісаныя фрэскі "Сьв.Арханёл Міхаіл" і "Сьв. Цэцылія'', а Ф.Янушкевічам - "Сьв.Казімір з Ягайлавічаў" і "Стварэньне Адама і Эвы" ды таксама абразоў для драўляных бакавых алтароў "Пакутніцтва сьв. Андрэя Баболі" і "Блаславёная Балеслава Лямант".
Да 11 ліпеня 1995г. В.Лукашэвічам і А.Ліпскім была пазалочана і адрэстаўравана верхняя частка галоўнага алтару "Унебаўзяцьце Сьвятой Панны Марыі".
Да 1 лістапада 1995 года (Дзень Усіх сьвятых) быў пазалочаны галоўны алтар катэдры да ніжніх баз, у капліцах сьв.Антонія і сьв.Язэпа падрыхтаваныя сьцены, у капліцы сьв.Антонія амаль расчышчана столь ад алейнага жывапісу XIX ст, адкрыліся фрэскі "Адзяленьне Сьвета ад Цемры. Бог Саваоф". "Карціна з замкам", "Невядомы герб", "Кароны на столі". У капліцы сьв.Язэпа не было знойдзена сьлядоў фрэскавага жывапісу, і яна ўся была затынкавана нанава.
12 лістапада 1995г. біскупам Вроцлава Браніславам Дамброўскім і ксяндзом-пробашчам У.Блінам была асьвечана фрэска "Сьв.Цэцылія". За лістапад А.Пушкіным была напісана фрэска "Сьв. Апостал Юда Тадэвуш", а Ф.Янушкевічам - "Сэрца Езуса". Да сьвята Божага Нараджэньня (25 сьнежня) былі пазалочаныя чатыры бакавыя алтары, адрэстаўраваны арнаментальны жывапіс сьценаў (акрамя новай фрзскі "Сьв.Антоній") і плафона ў капліцы сьв.Антонія. Да таго, быў створаны праект новых росьпісаў усёй капліцы сьв.Язэпа. 26 сьнежня 1995г. Кардынал Казімір Сьвёнтак блаславіў А.Пушкіна на росьпіс капліцы сьв. Язэпа згодна праекту.
У лютым 1996г. А.Пушкіным была напісана фрэска ''Сьв.Антоній Падуанскі", у сакавіку 1996г. створаны картоны да плафона капліцы сьв.Язэпа "Глёрыя Кардыналу Сьвёнтку". Ф.Янушкевіч пачаў пісаць фрэскі "Сьв. Арханёл Габрыэль" (сакавік), ''Сьв.Язэп'' (красавік) і "Сьв.Панна Марыя з Панам Езусам" (травень). З 9 красавіка па 30 траўня А.Пушкіным былі расьпісаны плафон капліцы сьв.Язэпа (40,5 кв.м., 44 асобы), а да 30 чэрвеня - уся капліца сьв.Язэпа. Да 10 ліпеня былі зробленыя ляпніна і пазалачэньне бакавых драўляных алтароў, завезена і пафарбавана мэбля, зроблены табернакулюм галоўнага алтара і ўмацавана Ўкрыжаваньне Пана Езуса на галоўным алтары. Тым жа часам была ўсталявана скульптура "Езу, спадзяюся на Цябе!'' у нішы амбона, пазалочаны сьвяцільнікі галоўнага алтара, выпраўлены ўсе недахопы і недаробкі па насьценным жывапісе, усё падчышчана, далеплена і пафарбавана па ўсім касьцёле, а напрыканцы быў зроблены надпіс у капліцы сьв.Язэпа аб тым хто вёў работы з 1982 па 1996 год.
13 ліпеня 1996г. адбылася кансекрацыя Катэдры Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі кардыналам Казімірам Сьвёнткам у прысутнасьці шматлікіх вернікаў. 15 жніўня 1996г. у Магілёўскай Катэдры прысутнічаў кардынал Ахілес Сільвестрыні, прэфект Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў з Ватыкану, і рабіў агляд новаасьвечанага касьцёла.
16 лістапада ў Магілёўскай катэдры адбылося вянчаньне сп.Фэлікса Янушкевіча з сп.Натальляй Расолька
.

.

www.pushkin.by©

Строительная стальная стальная арматура представляет собой круглые профили с двумя... ; Лучшие пластические центры на одной странице. Легко найдем вам пластический центр. ; Автоломбард на Третьем кольце - все автоломбарды Москвы.