| Пэрфомэнс
і выстава вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна – сталіся
добрым пачаткам для “Бларускіх спатканьняў” – імпрэзы, якая
сёлета уразіла сваім размахам.
Кожны,
хто цікавіцца Беларусьсю, мог знайсьці цягам трох дзён нешта
для сябе. Тыя, хто цікавіцца палітыкай, слухалі лекцыі польскіх
дыпляматаў, што працавалі ў Беларусі – былога амбасадара Марыюша
Машкевіча і былога першага намесьніка амбасадара Марака Буцькі,
іншыя знаёміліся з сучаснай беларускай культурай – на канцэртах
беларускіх гуртоў, выставе ці сустрэчах з самімі яе стваральнікамі
– Андрэем Хадановічам, Алесем Пушкіным, Зьміцерам Вайцюшкевічам.
Былі
і такія, хто наведваў усе імпрэзы, што адбыліся цягам трох
дзён “Беларускіх спатканьняў”. Паводле беларускай студэнткі
Ганны, такія мерапрыемствы маюць вялікае значэньне:
(Ганна
: ) “Нават тыя палякі. Якія цікавяцца беларускімі пытаньнямі,
ня ўсё ведаюць, таму такія спатканьні важныя і для палякаў
і для беларусаў.
Прыемнай
неспадзяванкай для прысутных стаўся таксама выступ у залі
Варшаўскага ўнівэрсытэту Зянона Пазьняка.
Як
ў арганізатараў атрымалася дасягнуць такой разнастайнасьці?
Гаворыць арганізатар “Беларускіх спатканьняў” Уладзя Міхневіч.
(Міхневіч:
) “Галоўнае захацець, а людзі для дапамогі знойдуцца. У Варшаве
цяпер вялікая цікаўнасьць да ўсяго беларускага і адначасова
шмат беларусаў жывуць. Дзякуючы іхнай ахвярнай дапамозе, гэтай
імпрэза атрымалася”
Пераважная
большасьць беларускіх імпрэзаў у Польшчы адбываецца без удзелу
афіцыйных беларусіх прадстаўнікоў. Гэтак было і цяпер – арганізатары
“Беларускіх спатканьняў” не зьвярталіся да амбасады па дапамогу,
не было яе прадстаўнікоў і на мерапрыемствах.
(Міхневіч:
) “Мне здаецца, што супрацоўнікі амбасады ня пойдуць ні на
якое мерапрыемства, дзе нешта гавораць ня так, як гэта робіць
афіцыйная прапаганда”.
Аляксей
Дзікавіцкі, Варшава
http://www.svaboda.org
|